Майстры літоўскага кірмаша "Казюкас" возьмуць удзел у святкаванні Масленіцы ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Майстры літоўскага кірмаша "Казюкас" возьмуць удзел у святкаванні Масленіцы ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Госці з Літвы возьмуць удзел у масленічных гуляннях, якія будуць арганізаваны ў парку Мазурына. У выхадныя дні 25 і 26 лютага тут адбудзецца "Аладны фэст". Арганізатары абяцаюць масу вясёлых і цікавых мерапрыемстваў. Запланаваны спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы і віктарыны.
У гэтыя выхадныя ў Мазурына можна будзе паспрабаваць бліны, алады і іншыя смачнасці, якія прадставяць майстры літоўскага кірмаша "Казюкас". "Госці арганізуюць сапраўднае кулінарнае шоў з майстар-класам "Вялікія бліны для маленькіх дзяцей". Акрамя гэтага, запланаваны конкурсы на лепшае ўпрыгожванне шпакоўні і хуткасную зборку пазлаў", - адзначылі ў Цэнтры культуры.
На свяце будзе арганізавана канцэртная праграма творчых калектываў горада і Цэнтра культуры "Віцебск". Эфектным фіналам "Аладнага фэсту" стане традыцыйнае спальванне масленічнага пудзіла.
На шчодрай, шырокай і смачнай Масленіцы ў Мазурына гасцей чакаюць з 11 да 15 гадзін.