14 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Маці і сын загінулі сёння на пажары ў Верхнядзвінскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фонда.
Ранняй раніцай у цэнтр аператыўнага кіравання Верхнядзвінскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Боркавічы Верхнядзвінскага раёна. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне жылога дома, адбылося абрушэнне даху і стольнага перакрыцця. Гаспадыня дома - пенсіянерка 1948 года нараджэння пражывала адна. Са слоў суседзяў, жанчына злоўжывала спіртнымі напоямі. Пенсіянерка стаяла на ўліку як самотна пражываючая. Аднак у дні атрымання пенсіі, у госці да яе з Наваполацка прыязджаў яе непрацуючы сын. У такія дні ў доме збіраліся кампаніі аматараў гарачых напояў. Напярэдадні пажару суседзі бачылі сына гаспадыні дома ў нецвярозым стане.
На месцы пажару ратавальнікі выявілі трупы гаспадыні і яе сына. Агнём знішчаны дах, стольнае перакрыцце, пашкоджаны сцены, маёмасць. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні ў нецвярозым стане сына гаспадыні дома.-0-
БЕЛТА
Маці і сын загінулі на пажары ў Верхнядзвінскім раёне
14.3.20120 праглядаў