5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маці з дзіцем загінулі ў Міёрскім раёне Віцебскай вобласці пры пажары, які ўспыхнуў у жылым доме. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны МНС Беларусі.
Трагедыя адбылася ўвечары 4 сакавіка. Прычыны, з-за якіх загарэўся прыватны жылы дом, цяпер устанаўліваюць спецыялісты.
Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі здарылася 19 пажараў, у якіх загінулі 7 чалавек. Выратавалі работнікі МНС за мінулыя суткі пяць чалавек. Так, у Клімавічах Магілёўскай вобласці яны выцягнулі з пакалечанага з-за сутыкнення са слупом аўтамабіля "Фальксваген Гольф" кіроўцу і пасажыра. А ў Калінкавічах Гомельскай вобласці пажарным удалося выратаваць з палаючага дома гаспадыню 1943 года нараджэння і яе сына 1974 года нараджэння.-0-
БЕЛТА
Маці з дзіцем згарэлі ў жылым доме ў Віцебскай вобласці
5.3.20120 праглядаў