20 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці 105 тыс. бюджэтнікаў атрымаюць матэрыяльную дапамогу на закупку сельгаспрадукцыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў фінансавым упраўленні Віцебскага аблвыканкама. Выплаты работнікам бюджэтнай сферы рэгіёна, уключаючы дзяржаўных служачых і вайскоўцаў, ужо пачаліся. Агульная сума аказанай ім падтрымкі складзе Br52,6 млрд. Да 1 кастрычніка матэрыяльную дапамогу на агульную суму больш Br140 млрд. атрымаюць у Віцебскай вобласці таксама каля 300 тыс. непрацуючых пенсіянераў і атрымальнікаў дапамог. У мэтах дадатковай падтрымкі грамадзян указам №417 "Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе" прадугледжана аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў памеры Br500 тыс. асобам, якія на 1 верасня 2011 года з'яўляліся работнікамі бюджэтнай сферы, уключаючы дзяржаўных служачых і вайскоўцаў, атрымальнікамі дапамог (па доглядзе за дзіцем, дзіцем-інвалідам і за інвалідам I групы) і непрацуючымі атрымальнікамі пенсій. З мэтай забеспячэння роўных магчымасцей грамадзян кіраўнікам арганізацый, на работнікаў якіх не распаўсюджваецца дзеянне ўказа, рэкамендавана выплаціць аднаразовую матэрыяльную дапамогу сваім работнікам зыходзячы з фінансавых магчымасцей арганізацый.-0-

БЕЛТА