7 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебская вобласць і адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі аўтамабільны завод" заключылі дагавор аб пастаўцы ў 2012 годзе ў рэгіён 85 аўтобусаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела транспарту і камунікацый Віцебскага аблвыканкама Андрэй Гулідзін. Закупляемыя аўтобусы рознай умяшчальнасці будуць накіраваны для ажыццяўлення гарадскіх і міжраённых перавозак пасажыраў і дазволяць на 10% абнавіць аўтобусны парк вобласці. Па словах Андрэя Гулідзіна, рашэнне аб адмове ад закупак аўтобусаў іншых марак на карысць МАЗ абумоўлена высокай якасцю і камфортам мінскіх аўтобусаў. Акрамя таго, у бягучым годзе ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай забеспячэння гарадоў рэспублікі наземным гарадскім электрычным транспартам на 2009-2013 гады для Віцебска запланавана набыць 20 трамваяў вытворчасці "БелКамунМаш". Адпаведныя перамовы вядуць Віцебскае трамвайна-тралейбуснае упраўленне і ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "БелКамунМаш". Неабходнасць закупкі вялікай колькасці трамваяў абумоўлена іх высокім зносам: з 99 трамвайных вагонаў 64% эксплуатуюцца больш за 20 гадоў. У 2013 годзе з улікам перспектыўнага развіцця тралейбуснай маршрутнай сеткі і для абнаўлення парка трамваяў запланавана набыць дзесяць тралейбусаў і дзесяць трамвайных вагонаў.-0-

БЕЛТА