Паводле аператыўных даных АСВОД, за мінулы тыдзень патанулі 20 чалавек. Толькі за мінулыя суткі на вадзе патанулі 6 чалавек, з іх 1 дзіця. Большасць сітуацый адбыліся ў Мінскай (4) і Магілёўскай (4) абласцях.
Паводле аператыўных даных АСВОД, за мінулы тыдзень утанулі 20 чалавек. Толькі за мінулыя суткі на вадзе утанулі 6 чалавек, з іх 1 дзіця. Большасць сітуацый адбыліся ў Мінскай (4) і Магілёўскай (4) абласцях.
У аператыўных зводках - людзі рознага ўзросту, рознага ўзроўню дастатку і рознага стаўлення да жыцця. Следчыя і эксперты ўстанаўліваюць дакладныя прычыны усіх трагедый. Аднак, часцей за ўсё нават слоў відавочцаў дастаткова, каб зразумець, якім чынам маглі развівацца падзеі: ужыванне алкаголю, жаданне паказаць выдатныя фізічныя магчымасці, нязграбнасць. У агульных словах - грэбаванне элементарнымі мерамі бяспекі.
Выратавальнікі МНС і АСВОДа нагадваюць:
- купанне
на неабарудаваных пляжах – небяспечна!
- ужываць
алкаголь хай і ў маленькіх дозах падчас адпачынку – недапушчальна!
- дзяцей
ні на секунду нельга пакідаць без нагляду!
- калі
хтосьці тоне, трэба неадкладна тэлефанаваць выратавальнікам па нумарах 101 або 112!
Калі ласка, абавязкова пагаворыце пра бяспеку з вашымі сваякамі, сябрамі ці знаёмымі, калі яны адпраўляюцца на адпачынак да вады.
Пра тое, як дапамагчы чалавеку, які тоне ці якога толькі што выцягнулі з вады, можна даведацца з серыі «Энцыклапедыя бяспекі. Паводзіны на вадзе».
https://youtu.be/wZ2oUockfHM
Падзяліцеся гэтым відэа, будзьце ў курсе самі,
раскажыце іншым і, калі ласка, беражыце сябе!