У сувязі з усталяванымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неспрыяльнымі метэаралагічнымі ўмовамі, якія суправаджаюцца маразамі, моцнымі парывамі ветру, мяцеліцамі, снегападамі, снежнымі заносамі, галалёдам на дарогах, тратуарах і дваравых тэрыторыях, утварэннямі значных аб'ёмаў снегу і лёду на дахах будынкаў, збудаванняў і іншых аб'ектах склалася складаная абстаноўка.
Зафіксаваны выпадкі абвальванняў дахаў ад снегавой нагрузкі, а менавіта:
11 лютага 2021 г. адбылося абвальванне шыфернага даху на плошчы 100 кв. метраў будынка кароўніка СПК “Сасновы Бор” у в. Гразівец Чавускага р-на Магілёўскай вобласці;
12 лютага 2021 г. адбылося абвальванне 180 кв. метраў жалезабетонных пліт даху будынка кароўніка філіяла ”Бабовічы“ ААТ “Гомельская птушкафабрыка” у аграгарадку Бабовічы Гомельскага р-на. Загінула 7 галоў буйной рагатай жывёлы.