Пры выбары спосабу ўтылізацыі смецця лепш аддаваць прыярытэт бяспечным. Калі вы ўсё ж вырашылі распаліць вогнішча ў сябе на падворку, не варта грэбаваць простымі мерамі засцярогі. Рабіць гэта трэба толькі ў бязветранае надвор'е. Вогнішчы лепш распальваць удалечыні ад будынкаў, лесу ці саломяных пукаў.

Пры выбары спосабу ўтылізацыі смецця, лепш аддаваць прыарытэт бяспечным. Калі вы ўсё ж вырашылі распаліць вогнішча ў сябе на падворку, не варта грэбаваць простымі мерамі засцярогі. Рабіць гэта трэба толькі ў бязветранае надвор'е. Вогнішчы лепш распальваць удалечыні ад будынкаў, лесу ці саломяных пукаў.

Асноўныя правілы пры распальванні вогнішчаў, спальванні смецця:

- распальваць вогнішчы трэба пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;

- месца для распальвання вогнішчаў павінна быць ачышчана ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці;

- у даступнасці неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском ці вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя;

- працэс гарэння павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на якія захоўваюцца гаручыя рэчывы і матэрыялы;

- сыходзячы, неабходна патушыць вуголле да поўнага спынення тлення.

Не дапускаецца:

- выпальванне сухой расліннасці, сцярні;

- распальванне вогнішчаў на тарфяных грунтах, пад кронамі дрэў;

- выкарыстанне для распальвання вогнішчаў і вуголю лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей (за выключэннем вадкасцей спецыяльна прызначаных для распальвання).

Пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у МНС па нумары «101 ці 112».