Любое знаходжанне чалавека на лёдзе заўсёды таіць для яго небяспеку.
Любое знаходжанне чалавека на лёдзе заўсёды таіць для яго небяспеку.
Лёд на рэках, азёрах і іншых вадаёмах становіцца трывалым толькі ў перыяд поўнага станаўлення зімовага ледаставу. Аднак і зімой месцаў небяспечных для катання і перапраў дастаткова. Да іх адносяцца: прамоіны, якія ўтвараюцца хуткім цячэннем рэк, падземнымі ключамі, што выходзяць на паверхню, і спускамі цёплай вады ад прамысловых прадпрыемстваў, прарубы, рыбацкія лункі, месцы выколкі лёду.
Перш чым спусціцца на лёд, праверце месца, дзе лёд прылягае да берага – могуць быць прамоіны, снежныя наносы, што закрываюць іх. Ва вусцях рэк трываласць лёду аслаблена з-за цячэнняў.
Перад пачаткам руху і ў працэсе руху па лёдзе правярайце яго трываласць падручнымі сродкамі (жэрдкай, лыжнай палкай і інш.), ні ў якім выпадку не ўдарамі ног па лёдзе.
Пры пераходзе ракі (возера) на лыжах, што найбольш бяспечна, абавязкова зніміце лямкі лыжных палок з запясцяў рук. Лепш за ўсё рухацца па накатанай лыжні.
Рыбакам на заметку:
Не збірайцеся вялікімі групамі, максімальна паменшыце колькасць побач прасвідраваных лунак, заўсёды майце пад рукой вяроўку даўжынёй 10-12 м.
Калі Вы праваліліся пад лёд:
- шырока раскіньце рукі па краях лёду, каб не апусціцца з галавой;
- калі магчыма, перабярыцеся да таго краю палынні, дзе цячэнне не зацягвае Вас пад лёд;
- старайцеся не абламваць край, без рэзкіх рухаў выбірайцеся на лёд, поўзаючы грудзьмі і па чарзе выцягваючы на паверхню ногі, шырока іх расставіўшы;
- прыстасоўвайце сваё цела да найбольш шырокай плошчы апоры;
- выбраўшыся з палынні, адкатывайцеся, а затым поўзіце ў той бок, адкуль ішлі.
Чалавек праваліўся пад лёд, Вы сталі відавочцам:
- неадкладна крыкніце яму, што ідзеце на дапамогу;
- набліжайцеся да палонкі поўзкам, шырока раскінуўшы рукі;
- падкладзіце пад сябе лыжы, фанеру або дошку, каб павялічыць плошчу апоры і поўзці на іх;
- да самага краю палонкі падпаўзаць нельга, інакш і самі апынецеся ў вадзе;
- рамяні і шалік, любая дошка, лыжы, санкі дапамогуць Вам выратаваць чалавека;
- кідаць звязаныя прадметы трэба за 3-4 м да пацярпелага;
- калі Вы не адзін, то, узяўшы адзін аднаго за ногі, кладзіцеся на лёд ланцужком і рухайцеся да пралому;
- дзейнічайце рашуча і хутка, пацярпелы качанее ў лядоўні вадзе, намоклы адзенне цягне яго ў ніз;
- падаўшы пацярпеламу падручны сродак, выцягніце яго на лёд і поўзкам рухайцеся ад небяспечнай зоны.
Не варта рызыкаваць неапраўдана, Ваша жыццё ў Вашых руках!