МНС сёння правядзе для жыхароў Віцебска маштабнае свята, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

МНС сёння правядзе для жыхароў Віцебска маштабнае свята, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

Стартуе свята ў 17.00 з параду пажарнай тэхнікі ад вул.Жэсткова па вул.Леніна да ніжняй пляцоўкі Летняга амфітэатра. Тут адбудуцца аўтамабільны дрыфт па "пенным возеры", пажарная эстафета, ліквідацыя наступстваў ДТЗ з перакульваннем аўто і іншых відаў надзвычайных сітуацый, выступленне ратавальнікаў-вышыннікаў. У свяце будзе задзейнічана авіяцыя МНС з дэсантаваннем ратавальнікаў-парашутыстаў. Для большага эфекту мерапрыемства пройдзе пры піратэхнічным суправаджэнні.

Падчас свята жадаючыя змогуць прымерыць баявое адзенне, паўдзельнічаць у перакульванні шын, пераносе вогнетушыцеляў, транспарціроўцы пацярпелых. Усе гэтыя выпрабаванні пройдуць у дыхальных апаратах са сціснутым паветрам.

Для юных гасцей будзе арганізавана дзіцячая пляцоўка "Чароўная кніга МНС" з рознымі актыўнасцямі. Выстава тэхнікі і абсталявання будзе ўключаць як сучасныя, так і старыя транспартныя сродкі, якімі карысталіся ратавальнікі, у тым ліку конна-бочачны павоз. Акрамя таго, у праграме запланаваны правядзенне спартыўна-масавых, забаўляльных гульняў, конкурсы для дзяцей і дарослых. На свята запрошаны прадстаўнік Беларускай федэрацыі сілавога экстрыму Яўген Шаўчэнка, які паспрабуе працягнуць пажарную машыну вагой 7 т.

"Усяго ў мерапрыемстве будзе задзейнічана 16 адзінак тэхнікі, будзе працаваць палявая кухня. Спадзяёмся, што надвор'е не падвядзе, але, зыходзячы з яго, у праграме могуць адбыцца карэкціроўкі", - растлумачыла Марына Фандо.

165 гадоў таму, 25 ліпеня 1853 года, Мінская гарадская дума і губернскае праўленне разгледзелі пытанне "Аб новым устройстве ў Мінску пажарнай каманды і зацвярджэнні штата яе". Паколькі менавіта з гэтага часу арганізацыя пажарнай справы канчаткова была пастаўлена на дзяржаўны ўзровень, гэты дзень быў прыняты за пачатак стварэння пажарнай службы ў краіне.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)