Па традыцыі ў гэты дзень праходзяць урачыстыя рэлігійныя мерапрыемствы, у якіх прымае ўдзел вялікая колькасць людзей, вернікі збіраюцца ў храмах, наведваюць могілкі. Менавіта таму падчас Вялікдзеньскіх мерапрыемстваў работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях узмоцняць кантроль за бяспекай на рэлігійных аб'ектах.

На месцах набажэнстваў будзе праведзена пажарна-прафілактычная работа, падчас якой асаблівая ўвага будзе нададзена рэлігійным будынкам з малой ступенню вогнеўстойлівасці, стану ацяпляльных сістэм, выкананню правілаў пажарнай бяспекі пры крыніцах адкрытага агню, наяўнасці сродкаў сувязі і веданню персанала парадку дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

А непасрэдна падчас правядзення Вялікдзеньскіх мерапрыемстваў будзе арганізавана дзяжурства работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях на рэлігійных аб'ектах.

Правілы бяспекі пры наведванні культавых будынкаў і збудаванняў

— у ходзе рэлігійных мерапрыемстваў свечкі і лёгкаўзгаральныя прадметы варта трымаць далей ад адзення навакольных. Калі на чалавеку ўспыхнула адзенне, трэба як мага хутчэй патушыць полымя. Паспрабуйце сарваць з пацярпелага адзенне, што загарэлася. Калі ж гэта зрабіць немагчыма, патушыце яе вадой або накіньце на чалавека шчыльную тканіну. Накладзіце на паражаныя месцы павязку з бінта або чыстай тканіны. Пры шырокіх апёках загарніце пацярпелага ў чыстую прасціну, тэрмінова выклічце «хуткую»;

— калі адзенне загарэлася на вас, ні ў якім разе не паддавайцеся паніцы і не бегайце — полымя разгарыцца яшчэ мацней. Каб збіць яго, падайте на зямлю і катайцеся. Паспрабуйце хутка скінуць адзенне, што гарыць. Пасля таго, як агонь удасца патушыць, неадкладна звярніцеся ў хуткую медыцынскую дапамогу;

— прыйшоўшы дадому з храма, пастаўце запаленыя свечкі ў негаручыя падстаўкі далей ад лёгкаўзгаральных прадметаў.

Правілы бяспекі пры наведванні могілак

— не кідайце запаленыя запалкі і недакуркі;

— не спальвайце сухую траву паблізу кустоў, дрэў, драўляных пабудоў;

— не праводзіце бескантрольнае спальванне смецця і распальванне вогнішчаў;

— каб пазбегнуць распаўсюджвання агню, ачысціце тэрыторыю ад смецця і сухой травы;

— не пакідайце на асветленым сонцам прасторы бутэлькі або аскепкі шкла.