У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей. Часта вырашальным фактарам у узнікненні падобных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых.

У нашай краіне штогод канстатуюцца выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей. Часта вырашальным фактарам у узнікненні падобных здарэнняў з'яўляецца адсутнасць кантролю з боку дарослых.

Каб у чарговы раз звярнуць увагу бацькоў на існуючую сацыяльную праблему, работнікі МНС запусцілі новую інфармацыйную кампанію «У стыхіі няма сэрца», накіраваную на папярэджанне гібелі дзяцей
на пажарах і вадаёмах.

Вы чулі, як б'ецца сэрца дзіцяці, якое трапіла ў бяду? Сэрца маці, якое сціскаецца ад болю? Ці сэрца ратавальніка? А ці ёсць у стыхіі сэрца? Не! Менавіта гэты сэнсавы пасыл хаваецца ў ёмістым лозунгу: «У стыхіі няма сэрца». Гэтая фраза ў поўнай меры паказвае магчымыя наступствы безадказнага стаўлення да бяспекі дзяцей.

Для максімальнага распаўсюджвання інфармацыйнай кампаніі ў наваколлі населеных пунктаў з'явяцца яркія билборды. Лістоўкі з карыснай інфармацыяй запоўняць інтэрнэт-прастору і абновяць стэнды ва ўсіх грамадскіх месцах краіны.

Не заставайцеся ўбаку і вы: далучайцеся да кампаніі і забяспечце бяспечнае дзяцінства сваім дзецям!