13 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Народны артыст Расіі Максім Дунаеўскі лічыць конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск", які на працягу 21 года праходзіць падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", самым прэстыжным на ўсім постсавецкім прасторы. Аб гэтым кампазітар заявіў сёння на "Зорным часе" - традыцыйнай для фестывалю прэс-канферэнцыі са знакамітасцямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прапанову ўзначаліць журы XXI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2012" кампазітар прыняў адразу, як толькі паступіў званок. "Гэта вялікі гонар для мяне, і я пастараюся апраўдаць аказаны давер", - сказаў Максім Дунаеўскі.
Па яго глыбокім перакананні, фестываль "Славянскі базар у Віцебску" і яго конкурс сталі аднымі з найбольш прэстыжных на ўсім постсавецкім прасторы. "Конкурсы ў Юрмале, Ялце - слабыя. Яны не нясуць творчага пачатку", - лічыць кампазітар.
Віцебскі фестываль за два дзесяцігоддзі ператварыўся ў маштабную падзею. Доказам гэтага Максім Дунаеўскі лічыць не толькі поўныя трыбуны падчас канцэртаў, але і высокую цікавасць журналістаў да яго.-0-
БЕЛТА
М.Дунаеўскі: конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" - самы прэстыжны на постсавецкай прасторы
13.7.20120 праглядаў