У Віцебску сёння медыцынскім работнікам перадалі 14 новых машын хуткай дапамогі. Ключы кіроўцам уручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

У Віцебску сёння медыцынскім работнікам перадалі 14 новых машын хуткай дапамогі. Ключы кіроўцам уручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

Па дзве машыны адправяцца ў раёны - новая тэхніка будзе працаваць у Гарадку, Шуміліна, Сянне, Бешанковічах і Лёзне, чатыры аўто застануцца ў Віцебску. Галоўны ўрач абласнога цэнтра хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Гамонаў распавёў, што ў машынах устаноўлены дэфібрылятар, апараты ШВЛ і ЭКГ, кіслародны інгалятар. "Сучаснае абсталяванне дапаможа экстранна аказаць медыцынскую дапамогу на месцы здарэння, пры траўмах, раптоўных захворваннях, на шляху следавання ў бальніцу", - адзначыў галоўны ўрач. Па яго словах, не лічачы гэтага абнаўлення, за апошнія пяць гадоў у службу паступіла 67 новых машын.

У Віцебскай вобласці ў службе хуткай дапамогі ідзе рэарганізацыя са стварэннем галоўных устаноў. Акрамя Віцебска ў бліжэйшыя гады будуць створаны міжраённыя цэнтры ў Оршы, Полацку і Глыбокім. Службы хуткай меддапамогі суседніх з імі раёнаў будуць падпарадкоўвацца гэтым гарадам.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by