19 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Мемарыяльная дошка воіну-афганцу Леаніду Беліцкаму адкрыецца сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле ідэалагічнай работы Віцебскага гарвыканкама. З ініцыятывай па увекавечанню памяці героя выступіў Віцебскі абласны Савет грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Памятны знак з выявай лётчыка ўстаноўлены на будынку сярэдняй школы №3 (праспект Люднікава, 2), у якой Леанід Беліцкі вучыўся і скончыў у 1987 годзе. У урачыстай цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, моладзь, баявыя таварышы Беліцкага, яго маці. Намеснік камандзіра верталётнай эскадрыллі па палітчастцы Леанід Беліцкі нарадзіўся 2 мая 1956 года ў Віцебску. Свой баявы абавязак выконваў у Афганістане з верасня 1983 года. Праяўляў лётнае майстэрства, спакой і вытрымку, здзейсніў 1008 баявых вылетаў на падтрымку баявых дзеянняў наземных войскаў, у тым ліку 15 на горныя, цяжкадаступныя пляцоўкі. Асабістым прыкладам захапляў падначаленых на выкананне баявых задач. 27 жніўня 1984 года пры высадцы тактычнага паветранага дэсанту яго верталёт быў збіты мяцежнікамі, упаў і ўзарваўся. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Леніна (пасмяротна). Пахаваны на гарадскіх могілках "Мазурына" ў Віцебску. Яго імем названа адна з вуліц горада.-0-

БЕЛТА