Згодна з патрабаваннем Правілаў дарожнага руху зімовая гума павінна быць устаноўлена на аўтамабілі не пазней 1 снежня і знаходзіцца на ім да 1 сакавіка.
не пазней 1 снежня і знаходзіцца на ім да 1 сакавіка.Пры гэтым важна: «зіма» ўсталёўваецца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінна мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
Таму лепш перайсці на зімовую гуму загадзя: з першымі начнымі замаразкамі, але да першых снегападаў.
У якасці зімовых шын прымаюцца шыны маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі са сняжынкай унутры яе альбо знакамі «M+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons». Аднак варта памятаць, што ўсесезонныя шыны распрацаваны для больш мяккага еўрапейскага клімату.
За невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 0,5 базавых велічынь (ч.5 арт. 18.18 КоАП).
У выпадку ж, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм – штраф складзе да 1 базавай велічыні. Паўторнае на працягу года падобнае парушэнне пацягне штраф ад 2 да 5 базавых велічынь.
Дысцыплінаванасць, спакой і асцярожнасць пры кіраванні дапамогуць пераадолець усе цяжкасці зімовай дарогі.