Змяняць вызначэнне моладзі ў Беларусі не плануецца, паведаміла начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная ў ходзе адкрытага дыялогу моладзі з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх аб'яднанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяняць вызначэнне моладзі ў Беларусі не плануецца, паведаміла начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная ў ходзе адкрытага дыялогу моладзі з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады і грамадскіх аб'яднанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падчас сустрэчы адзін з удзельнікаў пацікавіўся ў прадстаўнікоў дзяржорганаў, ці не абмяркоўваецца цяпер пытанне пашырэння дыяпазону ўзросту моладзі. Наталля Пшанічная на гэта адказала, што ў Беларусі ўзрост моладзі заканадаўча вызначаны з 14 да 31 года. Для рэспублікі - гэта самы прымальны, эканамічна пралічаны дыяпазон. Павышаць узрост не плануецца. "31 год - гэта дастаткова, каб атрымаць адукацыю, рэалізавацца ў нейкай ступені ў прафесіі", - сказала начальнік упраўлення.

Наталля Пшанічная адзначыла, што кожная краіна вызначае ўзрост моладзі, зыходзячы ў першую чаргу са сваіх эканамічных паказчыкаў і прыярытэтаў. "Украіна ў свой час падымала ўзрост да 35, дзесьці ёсць да 28. Напэўна, чымсьці кіруюцца краіны, усталёўваючы менавіта такі ўзроставы дыяпазон", - сказала яна.

Па словах намесніка міністра гандлю Ірыны Наркевіч, падобныя пытанні заўсёды выклікаюць дыскусію. У якасці пацвярджэння яна прывяла прыклад таго, што ў краіне не адзін год вядзецца размова аб павышэнні ўзросту продажу алкаголю да 21 года. У такіх пытаннях заўсёды будуць тыя, хто за падобныя меры, і хто супраць.

Адкрыты дыялог прайшоў у ходзе форуму галіновых камітэтаў і пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі стратэгію кадравай палітыкі, якая ўключае сістэму падрыхтоўкі і выяўлення кадраў, падтрымку іх на розных этапах станаўлення і развіцця, а таксама праблемы, якія хвалююць моладзь, пытанні развіцця і падтрымкі ініцыятыў, сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі маладых спецыялістаў і інш.

Праграма форуму таксама ўключае інтэрактыўныя трэнінгі па камандоўтварэнні, згуртаванні калектыву і працы ў секцыях па развіцці асобасных якасцей лідара. Вынікі працы плануецца падвесці на пашыраным пасяджэнні каардынацыйнага савета галіновых камітэтаў і пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" міністэрстваў і ведамстваў. Будзе прыняты план працы савета і абмяркоўвацца перспектывы яго развіцця.

Навіны Беларусі (БелТА)