Зноў пайшла хваля тэлефонных махляроў, якія прыкрываюцца устаноўкай або заменай дамафона. Звоняць упэўнена, часам ведаюць адрас дома і пад'езд. Кажуць: «Трэба пацвердзіць заяўку», «Зараз прыйдзе новы код ад дамафона», «Гэта для доступу майстра».

Далей — ключавы момант. У ахвяры выманiваюць коды з A1 Банкінгу або SMS ад іншых сэрвісаў. Пад выглядам «праверкі», «прывязкі нумара» або «актывацыі абсталявання». Насамрэч гэтыя коды выкарыстоўваюць, каб аформіць мікрапазыкі на вашае імя на старонніх сайтах.

Запомніце:
— дамафоны не патрабуюць кодаў з банкінгу і код ад яго дакладна прыйдзе НЕ па СМС;
— камунальныя службы не працуюць праз мэсэнджары;
— любы код з СМС = доступ да грошай і акаўнтаў.

Калі размова заходзіць аб кодах — кладзіце слухаўку без тлумачэнняў. Гэта пакіне Ваш кашалёк цэлым.