На другім этапе рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» лепельскія ратавальнікі наведалі школу мацярынства, якая дзейнічае пры УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца».
На другім этапе рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» лепельскія ратавальнікі наведалі школу мацярынства, якая дзейнічае пры УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца». Наведванне школы мацярынства стала прыемным сюрпрызам для будучых мам. У ходзе гутаркі ўдзельніцы мерапрыемства з усмешкамі адказвалі на пытанні, бо не заўсёды ведалі правільныя адказы. Акцэнт па бяспецы дзяцей быў зроблены на папярэджанне бытавога дзіцячага траўматызму, стварэнне бяспечнага асяроддзя для дзіцяці. У ходзе зносін разглядаліся праблемныя пытанні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду. Абмяркоўваліся таксама шэраг сітуацый, якія могуць скласціся ў паўсядзённым жыцці дзіцяці, і дзе яго асяроддзе можа стварыць небяспечную для здароўя і жыцця малога сітуацыю.
Маладым мамам, а таксама тым маладым жанчынам, якія толькі рыхтуюцца стаць маці ў першы раз, прадстаўнік МНС распавёў пра прапагандысцкую кампанію «Ганарымся, што навучылі!». Увазе будучых мам быў прадэманстраваны навучальны відэафільм «Супер Мама».