Статыстыка сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца неўсведамленне або занядбанне грамадзянамі мер бяспекі, так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.

Статыстыка сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца неўсведамленне або занядбанне грамадзянамі мер бяспекі, так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.

Даведка: За 9 месяцаў 2023 года ў вобласці адбылося 695 пажараў, загінула 64 чалавекі, 62 – траўмавана, у тым ліку 6 дзяцей.

З мэтай папярэджання такіх здарэнняў, а таксама для павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва на Лепельшчыне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!». Другі этап акцыі пачнецца 16 кастрычніка і працягнецца да 1 лістапада.

Назва акцыі гаворыць сама за сябе: да ратавальнікаў далучацца і прадстаўнікі органаў унутраных спраў, аховы здароўя, сацыяльнай службы, СМІ, ЖКГ і энергетычнай службы.

Падчас акцыі работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства, правядуць індывідуальную інструктыўна-тлумачальную працу і ацэняць бяспеку умоў пражывання сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы; адзінокіх і самотна пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распіцця спіртных напояў, а таксама збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця; пажылых грамадзян, якія пражываюць з асобамі асацыяльных паводзін.

Не застануцца без увагі прафілактычнага дэсанту працоўныя калектывы, з якімі правядуць тлумачальную гутарку па надзённых пытаннях: прафілактыка пажараў і гібелі людзей ад іх, захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печанага ацяплення, электраабсталявання, захаванне правілаў карыстання газам у быце, недапушчальнасць пакідання дзяцей без нагляду. З мэтай папярэджання «траўных» пажараў, ратавальнікі адправяцца ў рэйды па садаводчых таварыствах, прыватным сектары, каб у чарговы раз растлумачыць грамадзянам, як бяспечна наводзіць парадак на прыдамавой тэрыторыі, выявіць тыя кропкі на карце горада, якія могуць стаць месцам пажару.

Запрашаем далучыцца да акцыі ўсіх жыхароў Лепельшчыны. Пільную увагу надасце спраўнасці ацяпляльнага абсталявання і электрычнай