У летнія гарачыя дні людзі аддаюць перавагу праводзіць вольны час на беразе вадаёма. Але варта заўсёды памятаць, што вадаёмы з'яўляюцца месцам павышанай небяспекі.

        У летнія гарачыя дні людзі аддаюць перавагу праводзіць вольны час на беразе вадаёма. Але варта заўсёды памятаць, што вадаёмы з'яўляюцца месцам павышанай небяспекі.
На жаль, ні адно лета не абыходзіцца без ахвяр на вадзе. Абсалютная большасць няшчасных выпадкаў фіксуецца ў канцы працоўнага тыдня, у выхадныя і святочныя дні, у вячэрні час сутак на вадаёмах, дзе няма сезонных выратавальных пастоў, у месцах, не абсталяваных для купання. Толькі на 15.08.2024 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці патанула 38 грамадзян (2023 – 42), на тэрыторыі Лепельскага раёна патанула 3 грамадзян, 2 грамадзян выратавана.
         Як ні сумна, але ў большасці сваёй гэта ахвяры ўласнай неасцярожнасці. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадзе з'яўляюцца невыкананне элементарных правіл паводзін на вадзе, купанне ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама купанне ў неабсталяваных месцах. Як правіла, няшчасныя выпадкі з удзелам дзяцей адбываюцца з-за купання без нагляду дарослых.
         У апошні час мы часцей можам гаварыць пра месцы адпачынку ля вады, а не месцы купання. Пры гэтым неабходна абавязкова звяртаць увагу на знакі і інфармацыйныя шчыты, устаноўленыя паблізу вадаёмаў. Бо многія базы адпачынку з беседкам і гульнявымі пляцоўкамі, размешчаныя ля рэк і азёр, не з'яўляюцца месцамі адпачынку ля вады і купацца там строга забаронена.
Нагадаем асноўныя правілы бяспекі на вадзе:
- купацца варта толькі на абсталяваных зонах адпачынку і пляжах;
- нельга пакідаць дзяцей ля вады без нагляду;
- калі вы не ўмееце плаваць, не варта заходзіць у ваду вышэй за пояс;
- знаходзіцца ў вадзе не больш за 20 хвілін, пры пераахаладжэнні могуць узнікнуць курчы;
- нельга ныраць з мастоў, прыстаняў, нават у тых месцах, дзе ныралі мінулым летам, так як за год мог панізіцца ўзровень вады або было нешта кінута ў ваду;
- скакаць з берага ў незнаёмых месцах катэгарычна забараняецца;
- нельга заплываць за буйкі, так як яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном – там няма вір;
- калі вы апынуліся ў віры, не губляйцеся, набярыце больш паветра ў лёгкія і пагрузіцеся на глыбіню, зрабіўшы моцны рывок у бок, усплывіце на паверхню вады;
- нельга заплываць далёка, так як можна неразлічыць свае сілы, каб вярнуцца да берага;
- калі вас захапіла моцнае цячэнне, не варта спрабаваць змагацца з ім, трэба плыць уніз па цячэнні пад вуглом, набліжаючыся да берага.
Пільнае назіранне, магчымасць хутка срэагаваць, аказаць першую дапамогу, выратаваць чалавечае жыццё - вось асноўныя задачы ратавальнікаў, якія нясуць дзяжурства на  ратавальных станцыях і пастах.
          АСВОД напамінае ў чарговы раз, што бяспека вас і вашых блізкіх - у вашых руках!
Напамінаем - тэлефон службы выратавання – 112,  101.

 

       Начальнік Лепельскай ратавальнай станцыі                                                      Міхно І.А