Чыгуначны транспарт лічыцца адным з самых бяспечных у свеце. Але акрамя агульнай бяспекі чыгуначнага транспарту існуе яшчэ і асабістая бяспека кожнага пасажыра, і вось яна залежыць цалкам ад выканання пэўных правілаў.

Чыгуначны транспарт лічыцца адным з самых бяспечных у свеце. Але акрамя агульнай бяспекі чыгуначнага транспарту існуе яшчэ і асабістая бяспека кожнага пасажыра , і вось яна залежыць цалкам ад выканання пэўных правілаў.

Уважліва ставіцеся да выпадковых сустрэчных, якія спрабуюць увайсці да Вас у давер ці прапануюць распіць спіртныя напоі. З мэтай здзяйснення злачынных дзеянняў махляры могуць падсыпаць снатворнае або псіхатропнае рэчыва ў алкаголь і іншыя напоі. Не адгукайцеся на сумнеўныя просьбы перадаць пасылкі або іншыя прадметы незнаёмым асобам у іншым населеным пункце. У іх могуць апынуцца наркотыкі і іншыя забароненыя ў грамадзянскім абароце рэчывы і прадметы. Не пакідайце свае рэчы без нагляду падчас чакання цягніка, стаянак, наведвання вагона-рэстарана і іншых месцаў, не давярайце іх выпадковым знаёмым і сустрэчным. Перад прыбыццём на канечны пункт праверце наяўнасць рэчаў, а пры выхадзе з вагона старайцеся не пакідаць у купэ багаж нават на кароткі час. Не выкладвайце ў лёгальбо іншаму работніку транспарту.

Калі ў дачыненні да Вас усё ж здзейснена незаконнае дзеянне неадкладна паведаміце аб здарэнні ў міліцыю па тэлефоне 102, у цягніку на атрад, які ажыццяўляе суправаджэнне цягніка.

Выконвайце меры асабістай бяспекі:

Пераходзьце чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах,

карыстайцеся пры гэтым пешаходнымі мастамі, тунэлямі, пераездамі.

Не хадзіце па чыгуначных пуцях. Не пераходзьце і не перабягайце праз чыгуначныя пуці перад цягніком, які набліжаецца, калі адлегласць да яго менш за 400 метраў. Не пераходзьце чыгуначныя пераезды пры закрытым шлагбауме або паказанні чырвонага сігналу святлафора пераездной сігналізацыі. На станцыях і перагонах не падлазьце пад вагоны і не пералазьце праз автосцепкі для праходу праз пуці. Знаходзячыся на перроне або ў будынку

на аб’ектах чыгуначнага транспарту не пакідайце свае рэчы без нагляду.

Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Лепельскага РАУС

падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.