Вось і прыйшло доўгачаканае лета. У гарачыя летнія дні людзі аддаюць перавагу праводзіць вольны час на беразе вадаёма. Але варта заўсёды памятаць, што вадаёмы з'яўляюцца месцам павышанай небяспекі.
На жаль, ніводнае лета не абыходзіцца без ахвяр на вадзе. Абсалютная большасць няшчасных выпадкаў фіксуецца ў канцы працоўнага тыдня, у выхадныя і святочныя дні, у вячэрні час сутак на вадаёмах, дзе няма сезонных выратавальных пастоў, у месцах, не абсталяваных для купання. Толькі за 5 месяцаў 2025 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці патанула 30 грамадзян, з іх 1 дзіця (2024 – 14), на тэрыторыі Лепельскага раёна надзвычайных здарэнняў не зарэгістравана.
Як ні сумна, але ў большасці сваёй гэта ахвяры ўласнай неасцярожнасці. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадзе з'яўляюцца невыкананне элементарных правілаў паводзін на вадзе, купанне ў стане алкагольнага ап'янэння, а таксама купанне ў неабсталяваных месцах. Як правіла, няшчасныя выпадкі з удзелам дзяцей адбываюцца з прычыны купання без нагляду дарослых.
У апошні час мы часцей можам гаварыць пра месцы адпачынку ля вады, а не месцы для купання. Пры гэтым неабходна абавязкова звяртаць увагу на знакі і інфармацыйныя шчыты, устаноўленыя паблізу вадаёмаў. Бо многія базы адпачынку з беседкам і гульнявымі пляцоўкамі, размешчаныя ля рэк і азёр, не з'яўляюцца месцамі адпачынку ля вады і купацца там строга забаронена.
Нагадаем асноўныя правілы бяспекі на вадзе:
- купацца варта толькі на абсталяваных зонах адпачынку і пляжах;
- нельга пакідаць дзяцей ля вады без нагляду;
- калі вы не ўмееце плаваць, не варта заходзіць у ваду вышэй за пояс;
- знаходзіцца ў вадзе не больш за 20 хвілін, пры пераахаладжэнні могуць узнікнуць курчы;
- нельга ныраць з мастоў, прыстаняў, нават у тых месцах, дзе ныралі мінулым летам, бо за год мог панізіцца ўзровень вады або было нешта кінута ў ваду;
- скакаць з берага ў незнаёмых месцах катэгарычна забараняецца;
- нельга заплываць за буйкі, бо яны абмяжоўваюць акваторыю з правераным дном – там няма віроў;