З наступленнем гарачага надвор'я і сезону летніх адпачынкаў кожны чалавек імкнецца на прыроду, каб выкупацца раз-другі ў вадаёме.
З наступленнем гарачага надвор'я і сезону летніх адпачынкаў кожны чалавек імкнецца на прыроду, каб выкупацца раз-другі ў вадаёме. Што за летні адпачынак без купання? Сум, ды і толькі. Асабліва калі сонейка прыпякае, прахалодная вада сажалкі або рэчкі, возера ці мора так і вабіць, так і запрашае акунуцца. Акунуцца і паплаваць – гэта добра, нават карысна. Але дробязі, пра якія і дзеці, і дарослыя часта забываюць, могуць сапсаваць усё задавальненне. Сумная статыстыка сведчыць, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на 19.06.2024 года на вадаёмах патанула 114 грамадзян, з іх 5 непаўналетніх (2023 г -129 грамадзян, з іх 4 непаўналетніх), у Віцебскай вобласці патанула 24 грамадзяніна (2023г – 18 грамадзян з іх 1 непаўналетні), у Лепельскім раёне патанула 2 грамадзяніна, 2 непаўналетніх выратавана.
Галоўнай прычынай узнікнення няшчасных выпадкаў на вадзе можна назваць невыкананне грамадзянамі мер бяспекі ля вады і незнанне найпрасцейшых правіл паводзінаў на вадзе.
ПРАВІЛЫ БЯСПЕЧНЫХ ПАВОДЗІН НА ВАДЗЕ
1. Купацца варта ў спецыяльна абсталяваных месцах: пляжах, басейнах, купальнях.
2.Не купайцеся ў невядомых месцах, бо ў такіх месцах часта можна назіраць рэзкія ўхілы, абрывы, наяўнасць карчакоў, густой расліннасці, што можа паслужыць прычынай няшчаснага выпадку.
3. Не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення. Алкаголь блакуе нармальную дзейнасць галаўнога мозгу.
3. У вадзе варта знаходзіцца не больш за 10-15 хвілін. Пры пераахаладжэнні цела могуць узнікнуць курчы. 4. Небяспечна скакаць або ныраць у ваду ў невядомым месцы - можна ўдарыцца галавой аб грунт, карчаку, сваю і г.п., зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць.
7. Не дапускайце гульняў у вадзе з захопам і ўтрыманнем купаючагася пад вадой, што можа стаць трагедыяй.
8. Не плавайце далёка ад берага гэта можа быць небяспечна, старайцеся плаваць не ўглыб, а ўздоўж берагавой лініі, гэта дазволіць Вам пры непрадбачаных сітуацыях прасцей дабрацца да берага.
8. Не пакідайце каля вады малалетніх дзяцей без нагляду, а ў момант купання знаходзіцеся побач з імі на адлегласці выцягнутай рукі. Яны могуць аступіцца, упасці, трапіць у яму і захлынуцца вадой.
9. Не варта плаваць на надуўных матрацах і надуўных цацках. Ветрам або цячэннем іх можа аднесці далёка ад берага, а хваляй – захлынуць і перакуліць, а таксама з іх можа выйсці паветра, што можа прывесці да страты плавучасці.
10. Знаходзячыся на пляжы, не заплывайце за буі, якія абазначаюць зону купання, гэта можа быць небяспечна. Захаванне элементарных мер бяспекі дазволіць Вам бяспечна правесці час каля вады. Беражыце сябе.
Начальнік Лепельскай выратавальнай станцыі Міхно І.А.