31 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Меры па стабілізацыі на валютным рынку дапамогуць навесці парадак у гэтай сферы і ўстараняць нявызначанасць, якая не дазваляе бізнесу эфектыўна планаваць сваю дзейнасць. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў старшыня савета Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці, генеральны дырэктар ТАА "Альянспласт" Мікалай Сілінаў.
"Безумоўна, радуе тое, што дзяржава дэманструе жаданне навесці парадак на валютным рынку, з'явілася пэўнасць, у тым ліку ў пытанні выхаду на адзіны валютны курс", - падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства-экспарцёра. Пэўнасць і прадказальнасць праводзімай палітыкі дае магчымасць бізнесу планаваць сваю дзейнасць, выпрацоўваць найбольш эфектыўныя рашэнні па развіцці, што ў сваю чаргу павінна станоўча адбіцца на матэрыяльным дабрабыце работнікаў.
Разам з тым Мікалай Сілінаў адзначыў, што неабходна вучыцца жыць па сродках. У поўнай меры гэта датычыцца і бізнесу, бо пэўнай частцы прадпрыемстваў давядзецца перагледзець свае перспектыўныя планы і асвойваць новыя сферы дзейнасці, не звязаныя з імпартам. "З любой сітуацыі, у тым ліку негатыўнай, трэба ўмець здабываць станоўчы вопыт, а для бізнес-структур гэта можа быць неабходнасць стварэння новых, імпартазамяшчальных вытворчасцей, асваенне перспектыўных з пункту гледжання сітуацыі на рынку сфер дзейнасці", - лічыць бізнесмен.-0-
БЕЛТА
Меры па стабілізацыі на валютным рынку забяспечаць эфектыўнае бізнес-планаванне
31.8.20110 праглядаў