У Дзяржаўным мытным камітэце адбылося пасяджэнне беларуска-літоўскай рабочай групы па развіцці пагранічных пунктаў пропуску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Бакі абмеркавалі пытанні функцыянавання пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. У прыватнасці, змяненне статусу асобных пунктаў спрошчанага пропуску на міжнародны і скасаванне некаторых у сувязі з патрэбай павелічэння прапускной здольнасці на мяжы. Бакі ўзгаднілі пазіцыю аб пераводзе некаторых пунктаў пропуску ў разрад міжнародных.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мытных і пагранічных органаў Беларусі і Літвы, а таксама прадстаўнікі іншых рэспубліканскіх органаў дзвюх дзяржаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)