Сёння ў Віцебску стартуе асенні месячнік па добраўпарадкаванні, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.

Сёння ў Віцебску стартуе асенні месячнік па добраўпарадкаванні, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім гарвыканкаме.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторыі да восеньска-зімовага перыяду 2017-2018 гадоў. На працягу месяца кіраўнікам раёнаў горада, арганізацый усіх форм уласнасці, навучальных устаноў, камандзірам воінскіх часцей і падраздзяленняў трэба будзе прывесці ў належны санітарны стан уласныя тэрыторыі, а таксама тэрыторыі, замацаваныя рашэннямі адміністрацый раёнаў горада. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўборцы двароў, выдаленню звалак смецця, навядзенню парадку ў сектары індывідуальнай жылой забудовы, рамонту прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, пасадцы дрэў і высечцы дзікарослых кустоў.

Да ўдзелу ў добраўпарадкаванні горада запрашаюцца таксама жыхары абласнога цэнтра, дадалі ў гарвыканкаме.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)