З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды.

З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды. Часта, адпачываючы, грамадзяне забываюць аб мерах бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных наступстваў.

У 2017 годзе на тэрыторыі вобласці ў вадзе загінула 75 чалавек, з іх 5 непаўналетніх, з іх 5 хлопчыкаў, што на 10 менш утопленых, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З загінулых 39 чалавек – гарадскія жыхары, 36 чалавек пражывалі ў сельскай мясцовасці, з іх – мужчын – 57, жанчын – 13. На тэрыторыі Лепельскага раёна ў 2017 годзе на водных аб'ектах зарэгістравана 2 факты гібелі на вадзе.

У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку грамадзян, дзіцячых лагерах, прадухілення гібелі людзей на водах, пажараў у лясных масівах і на тарфяніках, рэальнага ўплыву на аператыўную абстаноўку аддзелам унутраных спраў Лепельскага райвыканкама ў месцах масавага адпачынку грамадзян выстаўляюцца нарады міліцыі, каб нішто не перашкодзіла адпачынку людзей. З'яўленне супрацоўніка міліцыі ў форменным абмундзіраванні ў месцах масавага адпачынку грамадзян робіць адпачывальнікаў больш дысцыплінаванымі, што змяншае рызыку няшчасных выпадкаў. Прынятыя меры па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, здзяйснення ў дачыненні да адпачывальнікаў рознага роду правапарушэнняў.

У сувязі з гэтым хацелася б растлумачыць наступнае: зоны адпачынку, лясныя масівы, берагі рэк, азёр, пляжы і г.д., з'яўляюцца грамадскімі месцамі падчас адпачынку грамадзян. Адміністрацыйная адказнасць наступіць у выпадку, калі распіццё спіртных і слабаалкагольных напояў будзе адбывацца на вачах у грамадзян. Не варта забываць аб адказнасці за парушэнне норм экалагічнай бяспекі навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекі.

Пад з'яўленнем у грамадскіх месцах у нецвярозым стане, што абражае чалавечую годнасць і мараль, неабходна разумець з'яўленне асобы, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ці іншага ап'янення, што відавочна парушае агульнапрызнаныя нормы паводзінаў грубымі выкрыкамі, стратай пачуцця сораму, непрыстойным выглядам (брудная, мокрая, расшпіленая адзежа), які выклікае брыдзь і агіду.

У дачыненні да незаканапаслухмяных грамадзян прадугледжаны меры адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення (арт.17.3 КаАП РБ) цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь, у выпадку паўторнага здзяйснення на працягу года — ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт; распальванне вогнішчаў у забароненых месцах (арт. 15.58 КаАП РБ) — папярэджанне або штраф у памеры да 12 базавых велічынь; забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці грамадзянамі (арт. 15.30 КаАП РБ) — папярэджанне або штраф у памеры да 50 базавых велічынь, купанне ў забароненых месцах (арт. 23.63. Ка АП Р Б) ад 1 да 3 базавых велічынь.

За 3 месяцы бягучага года за з'яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане прыцягнута 310 грамадзян і за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 50 грамадзян, з іх 25 чалавек за распіццё слабаалкагольных напояў і піва.

Небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або неабарудванай выратавальнымі сродкамі лодцы, сядзець на яе бартах, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў іншую падчас руху.

Купацца варта не раней, чым праз 1,5 – 2 гадзіны пасля прыёму ежы.

Тым, хто не ўмее плаваць, нельга карыстацца лодкамі, надуўнымі сродкамі, іншымі прадметамі, не абарудванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання.

Нельга купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях.

Не скакайце ў ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна.

Не заплывайце далёка ад берага, разлічвайце свае сілы.

Не пакідайце дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.

Не скакайце ў ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак;

Не падайце ілжывыя сігналы бедства;

Не выкарыстоўвайце для плавання дошкі, бервяны, надуў

Бясконтрольнасць з боку бацькоў прыводзіць да страты іх дзяцей. Трэба памятаць, што вада не даруе неасцярожнасці.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх Вам людзей і дзяцей, паспрабуйце выконваць вышэйуказаныя правілы і меры бяспекі на водах. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый Вы можаце паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102, службу выратавання МНС па тэл. - 101, хуткую дапамогу па тэл. - 103.

Начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.

Старшыня Лепельскай раённай
арганізацыі ОСВАД Маркоўскі С.В.