З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды.
З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды. Часта, адпачываючы, грамадзяне забываюць аб мерах бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных наступстваў.
У 2019 годзе на тэрыторыі вобласці ў вадзе загінула 63 чалавекі, пры купанні 15 чалавек, пры падзенні ў ваду – 13 чалавек, з іх: мужчын - 51, жанчын - 7, непаўналетніх - 5. У 2020 годзе на водных аб'ектах патанула 13 чалавек.
На тэрыторыі Лепельскага раёна ў 2020 годзе на водных аб'ектах не зарэгістравана загінуўшых грамадзян.
У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку грамадзян, дзіцячых лагерах, прадухілення гібелі людзей на водах, пажараў у лясных масівах і на тарфяніках, рэальнага ўплыву на аператыўную абстаноўку аддзелам унутраных спраў Лепельскага райвыканкама ў месцах масавага адпачынку грамадзян выстаўляюцца нарады міліцыі, каб нішто не перашкодзіла адпачынку людзей. З'яўленне супрацоўніка міліцыі ў форме робіць адпачывальнікаў больш дысцыплінаванымі, што змяншае рызыку няшчасных выпадкаў. Прынятыя меры па забеспячэнні аховы грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян накіраваны на зніжэнне рызыкі няшчасных выпадкаў, здзяйснення ў дачыненні да адпачывальнікаў рознага роду правапарушэнняў.
У сувязі з гэтым хацелася б растлумачыць наступнае: зоны адпачынку, лясныя масівы, берагі рэк, азёр, пляжы і г.д., з'яўляюцца грамадскімі месцамі падчас адпачынку грамадзян. Адміністрацыйная адказнасць наступіць у выпадку, калі распіццё спіртных і слабаалкагольных напояў будзе адбывацца на вачах у грамадзян. Не варта забываць аб адказнасці за парушэнне нормаодежды), якія выклікаюць брезкласць і агіду.
У дачыненні да незаканаслухмяных грамадзян прадугледжаны меры адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення (арт.17.3 КоАП РБ) цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь, у выпадку паўторнага здзяйснення на працягу года — ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт; распальванне вогнішчаў у забароненых месцах (арт. 15.58 КоАП РБ) — папярэджанне або штраф у памеры да 12 базавых велічынь; забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці грамадзянамі (арт. 15.30 КоАП РБ) — папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічынь, на прадпрымальніка да 50 базавых велічынь, купанне ў забароненых месцах (арт. 23.63. Ко АП РБ) ад 1 да 3 базавых велічынь.
За 3 месяцы бягучага года за з'яўленне ў грамадскіх месцах у п'яным выглядзе прыцягнута 134 грамадзяніна (2019 – 241) і распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 8 грамадзян (2019 – 5), з іх 4 чалавекі (2019 – 8) за распіццё слабаалкагольных напояў і піва.
Небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або неабарудванай выратавальнымі сродкамі лодцы, сядзець на яе борце, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў іншую падчас руху.
Купацца варта не раней, чым праз 1,5 – 2 гадзіны пасля прыёму ежы.
Неўмелым плаваць нельга карыстацца лодкамі, надуўнымі сродкамі, іншымі прадметамі, неабарудванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання.
Нельга купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях.
Не скакайце ў ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна.
Не заплывайце далёка ад берага, разлічвайце свае сілы.
Не пакідайце дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.
Не скакайце ў ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак;
Не падайце ілжывыя сігналы бедства;
Не выкарыстоўвайце для плавання дошкі, бярвёны, надуўныя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі;
Бескантрольнасць з боку бацькоў прыводзіць да страты іх дзяцей. Трэба памятаць, што вада не даруе бестурботнасці.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх Вам людзей і дзяцей паспрабуйце выконваць вышэйуказаныя правілы і меры.
бяспекі на водах. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый Вы можаце паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102, службу выратавання МНС па тэл. -101, хуткую дапамогу па тэл. -103.Начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Лепельскага РАУС.
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.
Старшыня Лепельскай раённай
арганізацыі ОСВОД Стрыпейкіс Р.П.