З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды. Часта, адпачываючы, грамадзяне забываюць аб мерах бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных наступстваў.

З усталяваннем цёплага надвор'я жыхары і госці нашага горада ў вольны час выязджаюць за горад, да водных аб'ектаў, каб адпачыць, аднавіць свае сілы на лоне прыроды. Часта, адпачываючы, грамадзяне забываюць аб мерах бяспекі на вадзе, што прыводзіць да трагічных наступстваў.

У 2020 годзе на тэрыторыі вобласці ў вадзе загінула 79 грамадзян, пры купанні 17 грамадзян, з іх: мужчын - 57, жанчын - 19, непаўналетніх - 2. У 2021 годзе ўтанула на водных аб'ектах 3 грамадзян, на тэрыторыі Лепельскага раёна – 2 грамадзян.

На тэрыторыі Лепельскага раёна ў 2020 годзе на водных аб'ектах 3 грамадзян.

У мэтах забеспячэння аховы грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян у месцах масавага адпачынку грамадзян, дзіцячых лагерах, прадухілення гібелі людзей на водах, пажараў у лясных масівах і на тарфяніках, рэальнага ўплыву на аператыўную абстаноўку аддзелам унутраных спраў Лепельскага райвыканкама ў месцах масавага адпачынку грамадзян выстаўляюцца нарады міліцыі, каб нішто не перашкодзіла адпачынку людзей. З'яўленне супра

Пад з'яўленнем у грамадскіх месцах у нецвярозым стане, які абражае чалавечую годнасць і мараль, неабходна разумець з'яўленне асобы, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ці іншага ап'янення, што відавочна парушае агульнапрызнаныя нормы паводзін грубымі выкрыкамі, стратай пачуцця сораму, непрыстойным выглядам (брудная, мокрая, расшпіленая адзежа), які выклікае брыдзь і агіду.

У дачыненні да незаканапаслухмяных грамадзян прадугледжаны меры адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення (арт.19.3 КоАП РБ) цягне накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічынь, у выпадку паўторнага здзяйснення цягам года — ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт; распальванне вогнішчаў у забароненых месцах (арт. 16.41 КоАП РБ) — штраф у памеры да 12 базавых велічынь; забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці грамадзянамі (арт. 16.22 КоАП РБ) — штраф у памеры да 10 базавых велічынь, на прадпрымальніка да 20 базавых велічынь, купанне ў забароненых месцах (арт. 24.42 КоАП РБ) ад 1 да 3 базавых велічынь.

За 3 месяцы бягучага года за з'яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане прыцягнута 131 грамадзянін (2020 – 142) і распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 1 грамадзянін (2020 – 8), з іх 1 грамадзянін (2020 – 4) за распіццё слабаалкагольных напояў і піва.

Небяспечна купацца ў нецвярозым стане, у забароненых і неўстаноўленых для гэтага месцах, выходзіць у плаванне на няспраўнай або неабарудаванай выратавальнымі сродкамі лодцы, сядзець на яе борце, перасаджвацца з месца на месца або з адной лодкі ў другую падчас руху.

Купацца варта не раней, чым праз 1,5 – 2 гадзіны пасля прыёму ежы.

Тым, хто не ўмее плаваць, нельга карыстацца лодкамі, надуўнымі сродкамі, іншымі прадметамі, неабарудаванымі спецыяльнымі прыстасаваннямі для плавання.

Нельга купацца ў адзіночку, у цёмны час сутак, пры моцных хвалях.

Не скакайце ў ваду ў месцах з невядомай глыбінёй і рэльефам дна.

Не заплывайце далёка ад берага, разлічвайце свае сілы.

Не пакідайце дзяцей каля вадаёмаў без нагляду.

Не скакайце ў ваду з дамбаў, прычалаў, катэраў, лодак;

Не падайце ілжывыя сігналы бедства;

Не выкарыстоўвайце для плавання дошкі, бярвёны, надзіманыя матрацы, камеры аўтамашын і іншыя дапаможныя сродкі;

Бескантрольнасць з боку бацькоў прыводзіць да страты іх дзяцей. Трэба памятаць, што вада не даруе бестурботнасці.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх Вам людзей і дзяцей, паспрабуйце выконваць вышэйуказаныя правілы і меры бяспекі на водах. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый Вы можаце паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102, службу выратавання МНС па тэл -101, хуткую дапамогу па тэл- 103.

Начальнік аддзела аховы правапарадку

і прафілактыкі Лепельскага РАУС.

падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А

Старшыня Лепельскай раённай

арганізацыі АСВОД Стрыпейкіс Р.П