15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовыя органы ўлады будуць надзелены паўнамоцтвамі па каардынацыі і кантролі за дзейнасцю таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў. Адпаведныя нормы ўтрымліваюцца ва ўказе №538 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў", які 14 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. У мэтах урэгулявання дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў указам прадугледжваецца пашырыць паўнамоцтвы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадаставіўшы ім наступныя функцыі: ажыццяўляць каардынацыю і кантроль за дзейнасцю таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў; узгадняць кандыдатуры на пасаду старшынь праўленняў таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў; выносіць на разгляд агульных сходаў таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў пытанні датэрміновага спынення паўнамоцтваў старшыняў праўленняў названых арганізацый; прызначаць упаўнаважаных асоб па кіраванні маёмасцю сумеснай домаўласніцтвы ў выпадку, калі таварыствам уласнікаў або арганізацыяй забудоўшчыкаў не забяспечваецца захаванасць, утрыманне і эксплуатацыя жылых дамоў, выкананне іншых функцый. У цяперашні час функцыянуе каля 6,7 тыс. арганізацый таварыстваў уласнікаў і ЖСК, з іх больш за 3 тыс. ажыццяўляюць абслугоўванне жылых дамоў самастойна. У адпаведнасці з законам ад 8 студзеня 1998 года "Аб сумесным домаўладанні" і Палажэннем аб арганізацыях забудоўшчыкаў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года № 43, таварыствы ўласнікаў і арганізацыі забудоўшчыкаў маюць права прымаць рашэнні па любых пытаннях, якія датычацца іх дзейнасці, у тым ліку ў частцы прадастаўлення жыллёва-камунальных паслуг і налічэння платы за гэтыя паслугі. Аднак, як паказала практыка, таварыствы ўласнікаў і арганізацыі забудоўшчыкаў не заўсёды абслугоўваюць свае жылыя дамы і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі. Не ўсе прымаемыя імі рашэнні адпавядаюць заканадаўству, чым парушаюцца правы і свабоды грамадзян, якія пражываюць у дамах таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў.