13 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Метэаролагі Беларусі і Расіі абмяркуюць пытанні забеспячэння інфармацыяй 14-15 верасня на сумеснай калегіі ў Наваполацку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Ала Шалахава.
Асноўнае пытанне парадку 53-га пасяджэння сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя датычыцца своечасовага забеспячэння неабходнай інфармацыяй насельніцтва, органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў розных галін эканомікі (ЖКГ, транспартных, энергетыкі) з мэтай мінімізацыі наступстваў стыхіі або папярэджання экалагічных катастроф.
Удзельнікі таксама абмяркуюць фарміраванне і стварэнне адзінай навукова-метадычнай і арганізацыйна-распарадчай базы дакументаў у сваёй сферы дзейнасці, прадугледжанае саюзнай праграмай, укараненне і выкарыстанне новых тэхнічных праграмных сродкаў, стан паверхневых вод на трансгранічных участках рэк Заходняй Дзвіны і Дняпра.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства - міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко, прадстаўнікі зацікаўленых ведамстваў Беларусі і Расіі. Чакаецца, што 14 верасня ў рабоце калегіі прыме ўдзел намеснік і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза.-0-
БЕЛТА
Метэаролагі Беларусі і Расіі абмяркуюць у Наваполацку праблемы інфармавання насельніцтва
13.9.20110 праглядаў