Метэаролагі вызначылі, як зменіцца клімат Беларусі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Пра гэта гаворыцца ў аналітычнай запісцы "Агракліматычнае занаванне тэрыторыі Беларусі з улікам змянення клімату", якая размешчана на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведамляе БЕЛТА.

Спецыялісты сістэматызавалі інфармацыю аб кліматычных і агракліматычных умовах у Беларусі за перыяд з 1989 па 2015 год. Згодна з данымі метэаролагаў, з 1989 года ў Беларусі пачаўся самы працяглы перыяд пацяплення за ўвесь час інструментальных назіранняў на працягу апошніх амаль 130 гадоў. За перыяд з 1989 па 2015 год сярэднегадавая тэмпература паветра ў Беларусі на 1,3 градуса перавысіла кліматычную норму. У 2015 годзе сярэдняя гадавая тэмпература паветра склала плюс 8,5 градусаў, што на 2,7 градуса вышэй за кліматычную норму, і аказалася самай высокай за ўвесь перыяд назіранняў.

У выніку пацяплення ў Беларусі адбылося змяненне межаў агракліматычных зон. Паўночная агракліматычная вобласць распалася, а на поўдні Палесся ўтварылася новая, больш цёплая зона. Цяпер тэрыторыя Беларусі падзелена на чатыры агракліматычныя вобласці: паўночную, цэнтральную, паўднёвую і новую. Даследаванні паказваюць, што тэндэнцыя да змянення клімату ў бок пацяплення ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі будзе захоўвацца.

Даследчыкі вывучылі некалькі кліматычных мадэлей, каб спрагназаваць змяненні клімату. Аўтары разглядаюць два сцэнарыі: сярэдняга антрапагеннага радыяцыйнага ўздзеяння і жорсткага. Другі сцэнарый ацэньваецца як малаверагодны.