Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Традыцыі і інавацыі ў праве" пройдзе 6-7 кастрычніка ў Рэгіянальным вучэбна-навукова-практычным юрыдычным цэнтры ў пасёлку Міжрэчча побач з Наваполацкам, паведамілі БЕЛТА ў Полацкім дзяржуніверсітэце.

Навукоўцы, мэтры юрыспрудэнцыі з Беларусі, Украіны, Расіі, Германіі і Швецыі абмяркуюць праблемы юрыдычнай навукі і практыкі з пазіцый пераемнага і інавацыйнага развіцця нацыянальных прававых сістэм і міжнароднага права. "Мы запрасілі спецыялістаў з ВНУ, з якімі ў юрыдычнага факультэта ПДУ ўжо наладжаны цесныя сувязі або толькі намячаецца кантакт. Тэму прапанавалі даволі шырокую, а канкрэтызаваць актуальныя пытанні спікеры змогуць пры рабоце секцый", - растлумачыла асістэнт кафедры крымінальнага права і крыміналістыкі Кацярына Чыжык.
Усяго запланавана 8 секцый. Некаторыя з іх закрануць правапрымяненне заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя, розныя аспекты інавацый у сферы праваахоўнай дзейнасці, а таксама ахову і абарону інтарэсаў сям'і і непаўналетніх. Будзе прэзентавана праграма клінічнага юрыдычнага навучання, якая ўкаранёна ў тым ліку ў ПДУ, як прыклад нефармальнай адукацыі студэнтаў.
Канферэнцыя прысвечана 20-годдзю юрыдычнага факультэта і 50-годдзю Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.