У век інфармацыйных тэхналогій студэнты шукаюць кнігі ў Інтэрнэце. Сапраўды, зручна і проста. Напэўна, праблема пачынаецца тады, калі неабходны экзэмпляр бясплатна не атрымаеш.
У век інфармацыйных тэхналогій студэнты шукаюць кнігі ў Інтэрнэце. Сапраўды, зручна і проста. Напэўна, праблема пачынаецца тады, калі неабходны экзэмпляр бясплатна не атрымаеш. У гэтым выпадку плацяць тыя, каму грошай не шкада, астатнія ўспамінаюць пра бібліятэку.
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануюць скарыстацца паслугай міжбібліятэчнага абанемента: па замове чытача кнігі дашлюць з абласных і рэспубліканскіх фондаў. Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, Прэзідэнцкая бібліятэка, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча – любая з іх накіруе ў Лепель запытаны экзэмпляр. На дапамогу прыйдзе і Нацыянальная бібліятэка – толькі для карыстання яна прадаставіць ксеракопію. Дзесяць дзён – і кніга ў руках чытача. Вярнуць яе трэба праз месяц.
Сама паслуга бясплатная, за кошт чытача – перасылка і кошт ксеракопіі. Адзін нюанс – па міжбібліятэчным абанеменце можна замовіць толькі галіновую літаратуру.
М. АРЛОВА.