27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжгародныя тэлефонныя размовы ўнутры Беларусі для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня будуць бясплатнымі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белтэлекам".
У Дзень Незалежнасці бясплатнымі для ветэранаў ВАВ будуць тэлефонныя размовы ўнутры рэспублікі з хатніх тэлефонаў удзельнікаў вайны, аддзяленняў сувязі і выдзеленых тэлефонаў шпіталёў, а таксама з тэлефонаў у сэрвісных пунктах нацыянальнага аператара сувязі. Платнымі застануцца мясцовыя тэлефонныя размовы, размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак, пры доступе ў сетку Інтэрнэт і карыстанні платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгародным прынцыпе.
Даведку па прадастаўленні бясплатных міжгародных тэлефонных размоў можна даведацца па нумары тэлефона адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153, 130.
Замовіць бясплатныя міжгародныя тэлефонныя размовы ў гэты дзень можна будзе па наступных нумарах: для абанентаў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей - 8-18, для абанентаў Гомельскай і Гродзенскай абласцей - 8-13, для абанентаў Мінска і Мінскай вобласці - 8-13, 8-18.
БЕЛТА
Міжгародныя тэлефонныя размовы па Беларусі для ўдзельнікаў ВАВ 3 ліпеня будуць бясплатнымі
27.6.20120 праглядаў