Дэлегацыя ад ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» напачатку кастрычніка пабывала ў Францыі. Нагодай для службовай камандзіроўкі паслужыла дамова аб міжнародным супрацоўніцтве паміж біясфернымі рэзерватамі. Развіццё экалагічнай асветы – вось аб'яднальная мэта.

Дэлегацыя ад ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» напачатку кастрычніка пабывала ў Францыі. Нагодай для службовай камандзіроўкі паслужыла дамова аб міжнародным супрацоўніцтве паміж біясфернымі рэзерватамі. Развіццё экалагічнай асветы – вось аб'яднальная мэта.

На практычных семінарах чатыры нашыя прадстаўнікі даведаліся шмат цікавага ад замежных калег з Кампіноскага нацыянальнага парку Польшчы і прадстаўнікоў прымаючага боку з Біясфернага рэзервата «Паўночныя Вогезы».

Адукацыйны цэнтр у Кампіноскім парку адкрыўся ў 1997 годзе. А наогул ідэя экалагічнай адукацыі належыць англічанам і адносіцца да іх рэформы 1988 года, якая абазначыла задачы для школ. Урад Вялікабрытаніі вызначыў экалагічную адукацыю як "сэрца" палітыкі. Таму вывучэнне прыроднага асяроддзя ў школе гэтай краіны – абавязковае, а колькі адводзіць на падобныя заняткі навучальнага часу – кожная ўстанова вызначае самастойна. Не варта блытаць экалагічную асвету з урокамі біялогіі. Экскурсавод Алена Вашкевіч у гульнявой форме знаёміць дзяцей з жывёльным і раслінным светам. Спецыяльныя «размаўляючыя» стэнды дапамагаюць не толькі ўбачыць, да прыкладу, як выглядае тая ці іншая птушка, але і пачуць яе. Прышчэпліванне, такім чынам, любові да прыроды, дапаможа ў далейшым яе захаваць, бо ад беражлівых адносін кожнага, нават самага маленькага грамадзяніна, залежыць цэласнасць экасістэмы.

У Францыі знаходзіцца штаб-кватэра ЮНЕСКА і вялікая ўвага надаецца пытанням захавання прыроды. У спіс сусветных запаведнікаў біясферы ЮНЕСКА ўваходзяць два прыродныя паркі «Паўночныя Вогезы».