22 жніўня, Талачынскі раён /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Міжнародныя назіральнікі ад СНД прыступілі сёння да маніторынгу ходу выбарчай кампаніі ў Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Леанід Дарафеенка.
Група міжнародных назіральнікаў азнаёміцца з арганізацыяй выбарчай кампаніі, з падрыхтоўкай да правядзення галасавання, а таксама дзейнасцю акруговых выбарчых камісій. Як чакаецца, міжнародныя эксперты прымуць удзел у пасяджэннях камісій, на якіх будзе праведзена рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.
Сёння, 22 жніўня, усе 14 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання збіраюцца правесці рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты. Па Віцебскай вобласці 61 грамадзянін падаў пакеты дакументаў на атрыманне кандыдацкага звання, з іх 34 - вылучэнцы партый.-0-
БЕЛТА
Міжнародныя назіральнікі будуць прысутнічаць пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Віцебскай вобласці
22.8.20120 праглядаў