Сёлета Беларусь чарговы раз адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння.
Энергазберажэнне адыгрывае важную ролю ў захаванні прыродных рэсурсаў, а гэты дзень – выдатны нагода яшчэ раз пагаварыць пра спосабы энергазберажэння дома і ў офісе, пра энергаэфектыўныя тэхналогіі, пра аднаўляльныя крыніцы энергіі.
Віцебская вобласць – лепшы рэгіён Рэспублікі Беларусь у сферы энергазберажэння па выніках рэспубліканскага конкурсу на саiсканне прэміі па энергаэфектыўнасці, рэсурсазберажэнні і экалагічнасці «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2023» – не застаецца ўбаку ад свята.
У сферы энергазберажэння вобласць вырашае некалькі стратэгічных задач, такіх як зніжэнне энергаёмістасці выпускаемай прадукцыі, што павышае яе канкурэнтаздольнасць, а таксама змяншэнне энергазалежнасці рэспублікі ад імпартуемых энергурэсурсаў за кошт максімальна магчымага ўцягвання ў паліўны баланс мясцовых энергурэсурсаў, у тым ліку адходаў вытворчасці, другасных энергурэсурсаў і выкарыстання энергіі ад аднаўляльных крыніц.
Дзякуючы планамернай працы па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2021 – 2025 гады, за мінулы перыяд 2021 – студзень-верасень 2024 г. у вобласці зэканомлена 380,7 тыс. т у.т. пры плане на пяцігодку 299 тыс. т у.т. або 127,3% ад плана. Доля мясцовых ЭКР у агульным балансе кацельна-пячнога паліва арганізацый ЖКГ па выніках бягучага года дасягнула 74,7%. Паказчык замены цеплавых сетак на ПІ-трубы ад агульнай працягласці складае 80,1%. Гідраэлектрастанцыі вобласці выпрацоўваюць парадку 250 млн. кВт*г у год, замяшчаючы пры гэтым 77 млн.м3 прыроднага газу.
За перыяд 2021 год – студзень-чэрвень 2024 г. фактычнае выкананне склала 423,29 тыс. т у.т.
Навыкі беражлівых і эканомных адносін да энергурэсурсаў фарміруе сістэма адукацыі вобласці, адыгрываючы вядучую ролю ў працэсе фарміравання ў падрастаючага пакалення «энергаэфектыўнага» светапогляду. Не апошняе месца ў гэтым працэсе займае рэспубліканскі конкурс «Энергамарафон», які набывае ўсё большую папулярнасць у падрастаючага пакалення Віцебскай вобласці.