У Міжнародны дзень інвалідаў на базе цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна адбылася сустрэча прадстаўнікоў розных ведамстваў і службаў раёна з людзьмі, якія маюць інваліднасць.
У Міжнародны дзень інвалідаў на базе цэнтра сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна адбылася сустрэча прадстаўнікоў розных ведамстваў і службаў раёна з людзьмі, якія маюць інваліднасць. Больш за ўсё пытанняў прагучала па добраўпарадкаванні аб'ектаў безбар'ерным асяроддзем. Размова прайшла ў канструктыўным дыялогу, былі атрыманы адказы на ўсе зададзеныя пытанні.
Пры падтрымцы Благачыннага Лепельскай акругі, пратаіерэя Сергія Лешкевіча ў цэнтры сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў Лепельскага раёна быў арганізаваны салодкі стол для ўдзельнікаў мерапрыемства.
Працягнулася мерапрыемства ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Прадстаўнікі ААТ «Белаграпрамбанк» г.Лепеля аказалі бязвыплатную спонсарскую дапамогу для набыцця спартыўнага інвентару для людзей з інваліднасцю, якія наведваюць спартыўныя заняткі ў комплексе. Людзі з інваліднасцю прынялі ўдзел у міні-спаборніцтвах. Ва ўсіх жадаючых была магчымасць праверыць сваю спрытнасць і трапнасць. Нявідушчыя і слабавідушчыя удзельнікі з задавальненнем кідалі мяч у кальцо і гулялі ў імправізаваны боўлінг. У завяршэнні спартыўнага свята ўсе атрымалі падарункі ад спонсараў.
У сацыяльнай цырульні ТЦСАН Лепельскага раёна ўсе жадаючыя людзі з інваліднасцю змаглі падстрыгчыся бясплатна.
Юлія Бараноўская, якая наведвае аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, на пытанне – «Як прайшоў твой дзень?», з усмешкай адказала – «З добрым настроем і стыльнай прычоскай».