Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, служыць важным напамінам аб каштоўнасцях, якія мы, дарослыя, перадаем падрастаючаму пакаленню.

Міжнародны дзень абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня, служыць важным напамінам аб каштоўнасцях, якія мы, дарослыя, перадаем падрастаючаму пакаленню.

Гэты дзень прысвечаны не толькі святкаванню і весялосці, але і глыбокаму асэнсаванню нашай ролі ў выхаванні і падтрымцы дзяцей, а таксама абароне іх правоў і дабрабыту. «Свет, сонца, дружба - вось што дзецям трэба!» - пад такой назвай у першы дзень чэрвеня і пачатку летніх канікул на плошчы Свабоды прайшло вялікае мерапрыемства, прысвечанае самаму цёпламу, самаму светламу, напоўненаму ўсмешкамі і весялосцю святу – Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Тут сабраліся юныя жыхары, іх бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі школ і выхавальнікі дашкольных устаноў, кіраўнікі прышкольных лагераў і ўсе жадаючыя. Прывітаў усіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства Анатоль Карпіцкі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама.

Ён пажадаў дзецям выдатнага адпачынку падчас летніх канікул, радасці зносін з бацькамі і сябрамі, новых адкрыццяў і яркіх, незабыўных уражанняў! Адначасова нагадаў дарослым аб забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд. Юных гасцей свята чакала насычаная праграма: канцэртныя выступленні, пастаноўкі, гульні, конкурсы, мноства цікавых забаў і актыўнасцей. На плошчы перад будынкам РЦК працавалі дзіцячыя атракцыёны і тут жа праходзіў конкурс малюнкаў на асфальце. Юныя артысты і ўдзельнікі конкурсаў-забаў атрымалі салодкія прызы і разам з усімі гасцямі свята мора станоўчых эмоцый. Супрацоўнікі Лепельскага РАУС АДАІ арганізавалі інтэрактыўныя зоны, майстар-класы, спартыўныя пляцоўкі. Школьнікі і іх бацькі ўдзельнічалі ў віктарынах і квэстах. Прайшлі конкурсы па бяспецы і атрымалі падарункі за прызавыя месцы.

Дзень абароны дзяцей праходзіў ярка, маштабна і самае галоўнае - цікава.

Па традыцыі ў рамках свята праходзіць цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей".

У гэты дзень хочацца пажадаць кожнаму дзіцяці быць здаровым, акружаным любоўю і клопатам бацькоў, хай заўсёды будзе мірным неба над галавой, а кожны новы дзень напоўнены дабрынёй і добрым настроем. Бацькі, не забывайце, што менавіта выу адказе за шчаслівае і бяспечнае дзяцінства вашых дзяцей! З Міжнародным днём абароны дзяцей!