VI Міжнародны эканамічны форум і VII Рэспубліканская універсальная выстаўка-кірмаш "Аршанскія традыцыі" пройдуць 19-22 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Аршанскім райвыканкаме.

VI Міжнародны эканамічны форум і VII Рэспубліканская універсальная выстаўка-кірмаш "Аршанскія традыцыі" пройдуць 19-22 красавіка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Аршанскім райвыканкаме.

Тэма першага дня форуму гучыць так: "Узаемадзеянне рэгіёнаў: эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва. Праблемы прадпрымальніцтва ў межах ЕАЭС". На пляцоўках Лядовай арэны разгорнецца дыскусія ў фармаце адкрытага дыялогу. Удзельнікі абмяркуюць вопыт і перспектывы супрацоўніцтва, пазнаёмяцца з магчымасцямі створаных у Віцебскай вобласці лагістычных сістэм для бізнесу і інвестыцый, уключаючы мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс у пасёлку Балбасава пад Оршай. Плануецца, што прадстаўнікі Бранскага абласнога бізнес-інкубатара падпішуць два пагадненні аб супрацоўніцтве - з Аршанскім рэгіянальным цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва і з Віцебскім аддзяленнем БелГПП. Таксама адбудзецца кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і расійскіх кампаній.

Экалагічнай тэме "Садзейнічанне ўстойліваму развіццю краін «Усходняга партнёрства». Дзень зялёнай эканомікі" прысвечаны другі дзень. Будзе ўзнята пытанне дыверсіфікацыі прамысловага комплексу і стра

Акрамя таго, на тэрыторыі спартыўна-забаўляльнага цэнтра вытворцы рэгіёну будуць выстаўляць сваю прадукцыю на выставе-кірмашы "Аршанскія традыцыі". Актуальным дадаткам мерапрыемстваў стане кірмаш вакансій, які арыентаваны не толькі на беспрацоўных, але і на будучых маладых спецыялістаў - выпускнікоў Віцебскага дзяржуніверсітэта ім. Машэрава, тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, каледжаў і ліцэяў Аршанскага раёна.

Вынікі форуму будуць падведзены 22 красавіка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)