2–3 снежня 2021 года Віцебская вобласць прыме гасцей IX Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“. Месца правядзення Форуму – Віцебскі абласны выканаўчы камітэт (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6).

2–3 снежня 2021 года Віцебская вобласць прыме гасцей IX Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“. Месца правядзення Форуму – Віцебскі абласны выканаўчы камітэт (г. Віцебск, вул. Гогаля, 6). 

Выкарыстанне новых лічбавых тэхналогій, фарміраванне інфраструктуры і прававога асяроддзя для лічбавай эканомікі – асноўныя ідэі IX Форуму з тэматычным напрамкам ”Лічбавая эканоміка – драйвер інавацыйнага развіцця рэгіёна“.

Даведка: У 2019 г. у г. Віцебску ў VIII Форуме, з вызначальнай тэматыкай «Імпартазамяшчэнне», падпісаны 17 пагадненняў аб міжнародным супрацоўніцтве, прынялі ўдзел 22 замежныя дзяржавы, 85 міжнародных дэлегацый.

Удзельнікам IX Форуму ў Віцебску ў фармаце офлайн/анлайн будзе прапанавана прэзентаваць свае рэгіёны і кампаніі, абмеркаваць праблемныя пытанні, абмяняцца меркаваннямі ў рамках панэльных дыскусій ”Разумны рэгіён“, ”Інавацыі і індустрыя“, ”Зялёная эканоміка і аграпрамысловы комплекс“, азнаёміцца з выставачнымі экспазіцыямі ”Інавацыйная тэхніка і абсталяванне ў аграпрамысловым комплексе“, ”Кластары – драйверы рэгіянальнага развіцця“ у лёгкай прамысловасці, нафтахімічны і фармацэўтыка-медыцынскі кластар, у дрэваапрацоўцы і будаўнічай галіне, станкабудаванні і інш.

Праграмай Форуму прадугледжаны:
– анлайн відэаканферэнцыі;
– панэльныя дыскусіі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва;
– праца віртуальнай выставы на інтэрнэт-пляцоўцы;
– зносіны ў рэжыме відэаканферэнцсувязі наведвальнікаў і экспанентаў «Віртуальнай выставы»;
– анлайн праграма будзе праходзіць паралельна вочнай: выставы, канферэнцыі, b2b перамовы.

Фармат удзелу: партнёры Форуму, экспаненты і ўдзельнікі анлайн/офлайн выстаў, канферэнцый і панэльных дыскусій, b2b перамовы.

Арганізатары IX Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“ запрашаюць прыняць удзел і знайсці партнёраў у бізнесе: ад электроннага гандлю і сэрвісаў да развіцця тэлемедыцыны, анлайн-навучання, інтэлектуальных сістэм жыллёва-камунальнага забеспячэння, інтэлектуальнай інтэграцыі і анлайн-каардынацыі гарадскіх службаў, сэрвісаў і інфраструктур.