23 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. VI Міжнародны фестываль хрысціянскіх работ кіно і тэлебачання "Magnificat" адкрыецца ў Мінску 7 верасня і да 11 верасня працягне сваю працу ў горадзе Глыбокае. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Magnificat" з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у сферы кіно і тэлебачання, якія накіраваны на пропаведзь евангельскіх ідэалаў і падтрымку агульначалавечых каштоўнасцей. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічаюць прадстаўнікі 15 краін: Беларусі, Аўстраліі, Германіі, Грузіі, Індыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Кітая, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны і Харватыі. Журы будзе мець міжнародны склад. Яго ўзначаліць галоўны рэдактар часопіса "Наша вера" Крысціна Лялько.
Галоўная мэта фестывалю - місіянерскае асветніцтва грамадства і падтрымка агульначалавечых каштоўнасцей праз творы кіна- і тэлемастацтва.-0-
БЕЛТА
Міжнародны фестываль хрысціянскіх работ кіно і тэлебачання адкрыецца ў Мінску 7 верасня
23.6.20100 праглядаў