Маляўнічы востраў «Лодэ» зноў сабраў маленькіх беларусаў з розных куткоў краіны і нават суседніх дзяржаў. У адным з самых прыгожых месцаў Лепельшчыны размясціўся міжнародны дзіцячы лагер «Dreamcamp».

Маляўнічы востраў «Лодэ» зноў сабраў маленькіх беларусаў з розных куткоў краіны і нават суседніх дзяржаў. У адным з самых прыгожых месцаў Лепельшчыны размясціўся міжнародны дзіцячы лагер «Dreamcamp». Адпачынак на свежым паветры, разнастайнае харчаванне, зносіны з сябрамі, заняткі спортам і творчасцю – гэтым напаўняюць сваё лета дзеці ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Галоўнай спецыфікай лагера з'яўляецца не толькі стварэнне ўнікальных умоў для адпачынку, але і для навучання — выхаванцы лагера займаюцца вывучэннем англійскай мовы з замежнымі выкладчыкамі.

Сёлета «Dreamcamp» на Лепельшчыне працуе ў перыяд з 10 чэрвеня па 15 жніўня. За гэты перыяд аздараўленне і навучанне пройдуць сотні дзяцей у 6 лагерных зменах.

Dreamcamp — міжнародны дзіцячы лагер, які працуе ў сферы арганізацыі дзіцячага адпачынку з 2006 года, праводзіць адукацыйныя праграмы ў маляўнічых кутках Беларусі і ў 9 краінах Еўропы. Кожная праграма — гэта новая аўтарская распрацоўка крэатыўнай каманды «Dreamcamp». Найбольш любімыя дзецьмі на працягу года пастаянныя праекты: «English camp», «Teen’s camp», «Асазнаны выбар прафесіі», «PRO БІЗНЕС», « з навучаннем плаванню».

Акрамя таго, «Dreamcamp» з'яўляецца арганізатарам амерыканскага бізнес-лагера для падлеткаў у Беларусі — Belarus Business Week. Персанал лагера праходзіць навучанне ў уласнай школе праваднікаў. Галоўная місія каманды — зрабіць адпачынак дзяцей бяспечным, камфортным, займальным і карысным.