5 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны моладзевы фестываль "Вясёлка над Беларуссю. Крокі над Віцебскам" адкрываецца сёння ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА з Палаца творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. Удзельнікамі фестывалю стануць больш за 100 маладых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Швецыі, Швейцарыі, Нарвегіі і Фінляндыі. На працягу некалькіх дзён рабяты будуць удзельнічаць у спартыўных і ролевых гульнях, займацца ў творчых майстэрнях, а таксама вучыцца ляпленню з гліны, пляценню беларускіх паясоў, танцам. Запамінальнай падзеяй форуму 7 жніўня на вуліцы Пакроўскай стане перфоманс, прысвечаны сусветна вядомаму мастаку Марку Шагалу. Яго ўдзельнікам трэба будзе экспромтам прыдумаць і паказаць нейкае маляўнічае тэатралізаванае дзеянне. У праграме фестывалю таксама бардаўскі вечар, КВЗ, фотакрос, экскурсіі па Віцебску, шматлікія канцэртныя выступленні. Завершыцца форум 9 жніўня вялікім гала-канцэртам. Фестываль закліканы садзейнічаць развіццю зносін паміж моладдзю розных краін, а таксама стварэнню ўмоў для творчага самавыяўлення маладых людзей. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца грамадская арганізацыя "Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых", Палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска.-0-

БЕЛТА