22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VIII Міжнародны стаматалагічны форум адбудзецца ў Мінску з 24 па 26 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары мерапрыемства. Падчас форуму пройдуць Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Стаматалогія Беларусі-2012", XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па стаматалогіі і VI З'езд урачоў-стаматолагаў Беларусі. На навукова-практычную канферэнцыю па стаматалогіі збяруцца ўрачы-стаматолагі, зубныя тэхнікі, кіраўнікі паліклінік гэтага профілю, вытворцы і пастаўшчыкі стампрадукцыі. Яны прымуць удзел у сімпозіумах, прысвечаных актуальным тэмам сучаснай стаматалогіі, правядуць майстар-класы, абмяняюцца навукова-практычным вопытам, абмяркуюць пытанні, якія тычацца прафілактыкі зубаў у дзяцей і дарослых. А вось пытанні ўдасканалення аказання стампaмогі, тэрапеўтычнай і артапедычнай стаматалогіі, сківічна-трыевай хірургіі разгледзяць беларускія ўрачы 25-26 кастрычніка. На выстаўцы "Стаматалогія Беларусі-2012" наведвальнікі змогуць убачыць новае абсталяванне для стаматалагічных кабінетаў, інструменты, матэрыялы, рэнтгенаўстаноўкі і аксэсуары, тэхніку для зубатэхнічных лабараторый, аксэсуары па доглядзе за зубамі, стаматалагічныя лекі і многае іншае. У мінулым годзе ў форуме прынялі ўдзел больш за 3 тыс. спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Германіі, Ізраіля, Чэхіі, Фінляндыі і Украіны, а сваю прадукцыю на выстаўцы прадставілі больш за 40 кампаній з 8 краін свету. Арганізатарам мерапрыемства выступае выставачная кампанія "Тэхніка і камунікацыі" пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

БЕЛТА