XXXVI Міжнародны турнір па плаванні памяці першага дырэктара Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода Алега Ктатарава пройдзе ў нафтаградзе 2-4 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў мясцовым гарвыканкаме.

XXXVI Міжнародны турнір па плаванні памяці першага дырэктара Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода Алега Ктатарава пройдзе ў нафтаградзе 2-4 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў мясцовым гарвыканкаме.

Спаборніцтвы ў басейне Палаца водных відаў спорту "Садко" збяруць 15 каманд з Расіі, Латвіі, а таксама спартыўных школ Мінска, Полацка, Наваполацка, Віцебска, Гомеля, Рэчыцы, Пастаў - усяго больш за 300 чалавек. Пераможцы вызначацца ў трох узроставых групах: хлопчыкі 2003-га і дзяўчынкі 2004 года нараджэння; хлопчыкі 2004 года і дзяўчынкі 2005-га; хлопчыкі 2005-га і дзяўчынкі 2006-га.

"Гэтыя спаборніцтвы не толькі служаць мэтам выканання спартыўных разрадаў і павышэння майстэрства юных плыўцоў, выяўлення перспектыўных хлопцаў для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву. Такія турніры - гэта яшчэ і радасць сустрэч, умацаванне сяброўскіх сувязяў паміж ДЮСШ, СДЮШАР, гарадамі, краінамі, а таксама прыцягненне ўвагі да плавання. У Наваполацка для развіцця гэтага віду спорту ёсць усё неабходнае", - адзначылі арганізатары.

Агульную арганізацыю і правядзенне спаборніцтваў ажыццяўляе трэнерскі савет аддзялення плавання СДЮШАР першаснай арганізацыі ААТ "Нафтан".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)