Міжнародны турнір па жымавым дваяборстве пройдзе ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.
Міжнародны турнір па жымавым дваяборстве пройдзе ў Віцебску, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім аблвыканкаме.
Спартыўныя спаборніцтвы "Славянскі кубак 2018" будуць праводзіцца 12 мая ў Віцебскім цэнтральным спартыўным комплексе "Дынама". У спаборніцтвах возьмуць удзел спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Узбекістана, чакаюцца прадстаўнікі і іншых краін. Усяго заяўлена 137 удзельнікаў, сярод якіх - майстар спорту па жымавым дваяборстве, рэкардсмен Беларусі і Еўропы сярод ветэранаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў; заслужаны майстар спорту Беларусі, алімпійскі чэмпіён 2008 года, чэмпіён свету 2007 года па цяжкай атлетыцы Андрэй Ар'ямнаў і іншыя знакамітыя спартсмены.
Судзейства на турніры будзе ажыццяўляць высокакваліфікаваная брыгада суддзяў міжнароднай катэгорыі з Расіі, Беларусі і Украіны. Пачатак спаборніцтваў у 8.30.