Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу – 2026. Погляд у мінулае, надзея на будучыню
Штогод у трэцюю нядзелю траўня свет узгадвае людзей, якія памерлі ад СНІДу. За апошнія дзесяцігоддзі ў галіне процідзеяння ВІЧ-інфекцыі дасягнуты значны прагрэс. ВІЧ-інфекцыя ў сучасным свеце не з'яўляецца смяротным прысудам, а стала хранічным кіраваным станам.
Упершыню Міжнародны дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя быў праведзены
у 1983 годзе ў амерыканскім горадзе Сан-Францыска. Гэты дзень і зараз застаецца сімвалам міжнароднай салідарнасці і магчымасці асэнсаваць пройдзены шлях, ацаніць дасягнутыя поспехі і намеціць перспектывы эфектыўнай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.
Дзякуючы нястомным намаганням навукоўцаў, урачоў, грамадскіх арганізацый і саміх людзей, якія жывуць з ВІЧ, сталі відавочныя вынікі, якія даюць надзею на дасягненне амбіцыйнай мэты, заяўленай у 2016 годзе на Генеральнай Асамблеі ААН, – пакончыць са СНІДам да 2030 года.
Ключавым арыенцірам на гэтым шляху з'яўляецца стратэгія «95-95-95».
У Беларусі на выкананне гэтай стратэгіі дасягнуты наступныя паказчыкі (даныя на студзень 2026 года):
96,3% (26005 чалавек) ад ацэначнай колькасці людзей, якія жывуць з ВІЧ (ЛЖВ), ведаюць пра свой дыягназ;
94,3% (23267 чалавек) з тых, хто ведае пра свой дыягназ, атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію (АРВТ);
92,3% (21 483 чалавекі) ЛЖВ, з тых, хто прымае АРВТ, маюць падаўленую вірусную нагрузку.
Дасягненне гэтай мэты – не проста лічбы: за імі − людзі, якія будуць жыць паўнавартасна і змогуць у поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял.
Сёння ў Беларусі пражываюць больш за 26 тысяч людзей
з пазітыўным ВІЧ-статусам. АРВТ у нашай краіне прадастаўляецца ўсім пацыентам бясплатна, больш за 23 тысячы чалавек прымаюць гэта лячэнне доўга і паспяхова.
Колькасць смерцяў сярод ВІЧ-пазітыўных пацыентаў за апошняе дзесяцігоддзе скарацілася ў паўтара раза дзякуючы даступнасці лячэння і прафілактыкі.
У Віцебскай вобласці на 1 красавіка 2026 года з ВІЧ-пазітыўным статусам пражывае больш за 1,5 тысячы чалавек, з іх больш за 1,2 тысячы прымаюць тэрапію.
У Лепельскім раёне 96,6% асоб, якія жывуць з ВІЧ, атрымліваюць АРВТ.
Своечасовае выяўленне інфекцыі і пачатак лячэння – першы і важны крок да захавання паўнавартаснага жыцця чалавека
з ВІЧ-пазітыўным статусам.
Тэставанне на ВІЧ − адзіны спосаб даведацца, ці ёсць у чалавека
Істотнаму прагрэсу ў прафілактыцы спрыяюць новыя, высокаэфектыўныя метады, такія як дакантактная прафілактыка і посткантактная прафілактыка, якія дазваляюць людзям, перш за ўсё тым, хто падвержаны высокаму рызыцы заражэння, знізіць рызыку інфікавання
да мінімальнага.
У Лепельскім ра